Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны

Комплекс мерапрыемстваў Савецкага ўрада з мэтай умацавання абароназдольнасці меў наступныя накірункі: мерапрыемствы ў гаспадарчай палітыцы, ваенная рэформа і ваенныя прыгатаванні да вайны, а так сама ўнутраная сацыяльныя палітыка і ідэалагічныя мерапрыемствы. Важнай складаючай была так сама дыпламатычная гульня на супярэчнасцях унутры траістага пакту.

У сярэдзіне 1920-х гг. у СССР пачалася індустрыялізацыя, у выніку якой была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць, праўда, за кошт сельскай гаспадаркі. Эканамічнае развіццё CCCР праходзіла за кошт асваення ўсходніх раёнаў краіны (Паволжа, Урал, Сібір, Казахстан) якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыі, стварэння там новых прамысловых цэнтраў. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Пераважнае развіццё атрымала цяжкая індустрыя – аснова ВПК. На яе долю ў 1930-х гг. прыходзілася звыш 30% усіх капіталаўкладанняў у прамысловасць. Былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, створаны новы вугальны басейн у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Хутка развівалася каляровая металургія. Былі ўведзены: нікелевыя камбінаты на Кольскім паўвостраве, Паўдневым Урале і ў Запаляр’і; алюмініевыя заводы на Урале, свінцовыя ў Казахстане; Сярэдне-Уральскі, Орскі і Балхашскі медзеплавільныя камбінаты. Гэта дазволіла значна скараціць імпарт каляровых металаў. Па-сутнасці, да 1940 г. СССР забяспечыў сябе неабходнымі прамысловымі вытворчасцямі для належнага статусу краіны ўзмацнення ваенна-эканамічнага патэнцыялу і існавання развітага ваенна-прамысловага комплексу.

Магутнасці савецкіх танкавых і авіяцыйных заводаў вясной 1941 г. у 1,5 разы перавышалі германскую прамысловасць. За
18 перадваенных месяцаў (да ліпеня 1941 г.) Чырвоная Армія атрымала каля 7000 танкаў, каля 18000 баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў.

Але камандная сістэма кіравання гаспадаркай дапускала пэўныя пралікі. Так, тэмпы выплаўкі сталі і чыгуну за 1938-
1940 гг. узраслі ўсяго на 3%, у той час як выпуск сродкаў вытворчасці вырас на 53%, а прадукцыі машынабудавання на 76%. Наглядаўся востры дэфіцыт сыравіны, што адмоўна адбівалася на развіцці савецкай абарончай прамысловасці.


За гады індустрыялізацыі (1928-1940 гг.) СССР павялічыў нацыянальны даходбольш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ў 9,7 разоў, здабычу вугалю ў 4,7 разоў, выплаўку сталі ў 4, нафты – у 2,7 разоў. Галоўная галіна вытворчасці – машынабудаванне – давала ў 1940 г. прадукцыі ў 20 разоў больш. Па некаторых паказчыках эканамічнага развіцця СССР перагнаў вядучыя краіны капіталістычнага свету – Англію і Францыю.

Спецыфічныя адносіны склаліся ў 1939-1941 гг. у СССР і Германіі. Да палітычных дагавораў дадаваліся эканамічныя дамоўленасці, згодна з якімі Германія атрымлівала з СССР выключна каштоўную сыравіну, а СССР – прамысловае абсталяванне і навейшыя ўзбраенні, легіраваную сталь, оптыку, сродкі сувязі і г.д. Для СССР гэтыя адносіны былі вельмі карыснымі – бо новае тэхналагічнае абсталяванне, у выніку міжнародных санкцый, з іншых краін Савецкаму Саюзу пастаўляць было забаронена. У грашовых адносінах германскія пастаўкі ў СССР дасягнулі сумы ў 462,3 млн. марак.

Пагроза вайны патрабавала выдаткаваць з бюджэту значныя сродкі на абарону. Па-сутнасці, перадваенныя бюджэты СССР – гэта «бюджэты вайны». У 1938 г. на абарону было выдаткавана 23 мільярды рублёў, а ў 1940 г. 57 мільярдаў, ці 32,6% дзяржаўнага бюджэту.

Ствараючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўмацоўваць дысцыпліну на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. ycе працоўныя пераходзілі на
8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы. Усе гэтыя мерапрыемствы падтрымалі савецкія прафсаюзы на IX пленум ВЦСПС.


6586780612671688.html
6586869420864090.html
    PR.RU™